31.10.2022

На «Лістападзе» будуць шукаць таленавітую моладзь

Лiстапад
Па словах Алены Туравай, вялiкая актыўнасць на форуме прапануецца творчай моладзi — мноства карысных сустрэч, майстар-класаў. Маладыя аўтары змогуць паказаць свае кiнапраекты, лепшыя з iх будуць запушчаны ў вытворчасць на студыi «Смолк@». Гэта новая студыя маладзежнага кiно, створаная на «Беларусьфiльме», а яе мастацкi кiраўнiк Алена Турава:

— У нас маладыя кiнематагра­фiсты могуць спраўдзiць свае самыя смелыя iдэi. Словам i справай iм дапамогуць прафесiяналы. Кiно — гэта калектыўнае мастацтва, многае ў iм нараджаецца праз дыялог. Выступленнi моладзi на «Лiстападзе» дазволяць нам даведацца пра новыя iмены, паглядзець на нашу змену.

Поўны тэкст — па спасылцы.