Удзельнікам

20-26 лістапада 2021 года
November, 20-26, 2021


У Кінафэсце могуць удзельнічаць кінастудыі, тэлекампаніі, дыстрыбутарскія кампаніі, незалежныя прадзюсары і іншыя пры ўмове пацверджання аўтарскіх правоў на фільмы, якія падаюцца для ўдзелу.

Да 2021/09/30 усім жадаючым прыняць удзел у Кінафэсце неабходна заявіць пра гэта Дырэкцыі Кінафэсту, запоўніўшы форму заяўкі на ўдзел:


Форма заяўкі для ўсіх конкурсаў.:

Спампаваць



Звяртаем вашу ўвагу, што абавязкова запаўняюцца ўсе пункты заяўкі, гэтак жа разам з заяўкай неабходна даслаць спасылкі на наступныя матэрыялы:

- Спасылка на прагляд фільма ў інтэрнэце;

- Сінопсіс, рэкламныя матэрыялы, прэс-матэрыялы;

- Рэкламны ролік і кадры з фільма ў лічбавым фармаце;

- Мантажныя або дыялогавыя аркушы на мове арыгінала ў электроннай версіі і / або файл з субтытрамі на англійскай, рускай мове і мове арыгінала ў фармаце .srt

- Матэрыялы для каталога (фатаграфіі: кадры з фільма, фота рэжысёра)



Запоўненыя заяўкі і ўсё вышэйпералічаныя матэрыялы адпраўляюцца на наступныя e-mail:

ігравое кіно: fiction@listapad.org

дакументальнае кіно: documentary@listapad.org

моладзевае кіно «Кіно маладых»: young@listapad.org

дзіцячыя і юнацкія фільмы «Лiстападзiк»: listapadik@listapad.org



Прадстаўленне фільма на адбор бясплатнае.



Адначасова ўладальнік аўтарскіх правоў дае згоду:

- на публічнае прадстаўленне фільма ў конкурсным або пазаконкурсным паказе, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў творчай групы;

- на прадстаўленне фрагментаў фільма на тэлебачанні (не больш за 3 хвіліны), на афіцыйным сайце Кінафэсту, сацыяльных сетках Кінафэсту і ў іншых рэкламных матэрыялах Кінафэсту;

- на выкарыстанне ўсіх прадстаўленых матэрыялаў фільма ў рэкламных матэрыялах Кінафэсту (каталогах, рэкламных праспектах, на сайце, у мультымедыйных паданнях і г.д.).



У конкурсных праграмах Кінафэсту могуць удзельнічаць толькі фільмы, якія раней не дэманстраваліся публічна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.



Праграму Кінафэсту фарміруе і вызначае Дырэкцыя Кінафэсту.

Дырэкцыя Кінафэсту мае права паказаць кожны фільм у рамках Кінафэсту не больш за 5 разоў, уключаючы паказы для прэсы.

Дырэкцыя Кінафэсту афіцыйна паведамляе аўтараў карцін, якія паспяхова прайшлі адбор, пра рашэнне адборачнай камісіі не пазней даты афіцыйнай прэс-канферэнцыі Кінафэсту.

Удзел фільмаў у конкурсных праграмах Кінафэсту дае магчымасць прысутнасці аднаго-двух прадстаўнікоў конкурснага фільма (рэжысёр, прадзюсар, акцёр/актрыса).

Ўмовы знаходжання іншых гасцей Кінафэсту агаворваецца ў іх персанальных запрашэннях.

Выдаткі па транспарціроўцы фільмаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах Кінафэсту, у Мінск нясе Дырэкцыя Кінафэсту.

Выдаткі па захоўванні і страхаванні копій фільмаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах Кінафэсту, аплачвае Дырэкцыя Кінафэсту.

Дырэкцыя Кінафэсту






27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 20 па 26 лістапада 2021 года.