Навiны

20-26 лістапада 2021 года
November, 20-26, 2021


XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 20 па 26 лістапада 2021 г. Дырэкцыя фестывалю ўжо пачала працу. У гэтым годзе штаб кінафоруму будзе працаваць на базе кінастудыі «Беларусьфільм».

Кінафестываль «Лістапад», працягваючы шматгадовую гісторыю кінафоруму, прадставіць лепшыя дасягненні сусветнага кінематографа.

Кінафестываль ставіць сваёй мэтай знаёмства беларускага гледача з самымі цікавымі і значнымі работамі беларускіх і замежных кінематаграфістаў, уключэнне беларускай кінематаграфічнай індустрыі ў сучасныя сусветныя працэсы, садзейнічанне прафесійнаму росту беларускіх кінематаграфістаў.



   У гэтым годзе конкурсная праграма ўключае:

- асноўны конкурс ігравога кіно;

- асноўны конкурс дакументальнага кіно;

- конкурс моладзевага кіно «Кіно маладых»;

- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк».



Перавага аддаецца кінафільмам, якія былі адзначаны на міжнародных кінафестывалях і атрымалі высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў.

Акрамя таго, пройдуць паказы пазаконкурснай праграмы «Кіно сяброў», якую складуць працы кінакампаній-партнёраў «Беларусьфільма», а таксама рэтраспектыўныя паказы, прысвечаныя 85-годдзю выдатнага рэжысёра, народнага артыста СССР і БССР Віктара Турава. Асаблівая ўвага будзе нададзена такім датам, як 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 50-годдзе беларускай анімацыі.

Дырэкцыя галоўнай беларускай кінападзеі года будзе працаваць на базе рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Кантактны e-mail: info@listapad.org



27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 20 па 26 лістапада 2021 года.