Дырэкцыя Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» з радасцю паведамляе, што ў гэтым годзе XXVII фестываль «Лістапад» пройдзе ў горадзе Мінск з 20 па 26 лістапада.

Дырэкцыя запрашае кінастудыі, тэлекампаніі, дыстрыб'ютарскія кампаніі, незалежных прадзюсараў накіроўваць заяўкі на ўдзел у конкурсных праграмах Фестывалю.



Фестываль «Лістапад 2021», працягваючы шматгадовую гісторыю кінафоруму, паспрабуе ў гэтым годзе максімальна пашырыць геаграфію ўдзельнікаў конкурсу і прадставіць лепшыя дасягненні сусветнага кінематографа.

Кінафестываль ставіць сваёй мэтай знаёмства беларускага гледача з самымі цікавымі і значнымі працамі айчынных і замежных кінематаграфістаў, чыя творчасць заснавана на агульначалавечых каштоўнасцях.



У гэтым годзе конкурсная праграма Фестывалю ўключае:

- асноўны конкурс ігравога кіно;

- асноўны конкурс дакументальнага кіно;

- конкурс моладзевага кіно «Кіно маладых»;

- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк».



У Асноўным конкурсе ігравога кіно ўдзельнічаюць толькі поўнаметражныя фільмы хранаметражом ад 52 хвілін, створаныя за паўтара апошнія гады. Перавага аддаецца кінафільмам, якія былі адзначаны на міжнародных кінафестывалях і атрымалі высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў.

У Асноўным конкурсе ігравога кіно прымаюць удзел не менш за 12 фільмаў не менш чым з 10 краін.

У Асноўным конкурсе дакументальнага кіно ўдзельнічаюць поўнаметражныя і сярэднеметражные фільмы хранаметражом ад 26 хвілін, створаныя за апошнія паўтара гады. Перавага аддаецца кінафільмам, якія былі адзначаны на міжнародных кінафестывалях і атрымалі высокую ацэнку кінематаграфістаў і гледачоў.

У Асноўным конкурсе дакументальнага кіно прымаюць удзел да 12 фільмаў з мінімум 10 краін свету.

У конкурсе моладзевага кіно «Кіно маладых» удзельнічаюць фільмы, створаныя за паўтара апошнія гады. Прымаюцца фільмы ўсіх жанраў (любога хранаметражу). Ўзрост рэжысёра на момант стварэння фільма не павінен перавышаць 40 гадоў.

У конкурсе моладзевага кіно «Кіно маладых» прымаюць удзел не менш за 10 найбольш прыкметных дэбютных работ (першая ці другая рэжысёрская работа).

У конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» удзельнічаюць поўнаметражныя ігравыя і анімацыйныя (любога хранаметражу) фільмы для дзяцей і юнацтва, створаныя за апошнія два гады.

У конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» прымаюць удзел да 10 работ.

У Фестывалі могуць удзельнічаць кінастудыі, тэлекампаніі, дыстрыб'ютарскія кампаніі, незалежныя прадзюсары пры ўмове пацверджання аўтарскіх правоў на фільмы, якія падаюцца да ўдзелу.

У конкурсных праграмах Фестывалю могуць удзельнічаць толькі фільмы, якія раней не дэманстраваліся публічна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Да 2021/09/30 усім жадаючым прыняць удзел у Фестывалі неабходна запоўніць форму заяўкі на ўдзел. Прадстаўленне фільма на адбор бясплатнае.



Адначасова ўладальнік аўтарскіх правоў дае згоду:

- на публічнае прадстаўленне фільма ў конкурсным або пазаконкурсным паказе, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў творчай групы;

- на прадстаўленне фрагментаў фільма на тэлебачанні (не больш за 3 хвіліны), на афіцыйным сайце Фестывалю, сацыяльных сетках Фестывалю і ў іншых рэкламных матэрыялах Фестывалю;

- на выкарыстанне ўсіх прадстаўленых матэрыялаў фільма ў рэкламных матэрыялах Фестывалю (каталогах, рэкламных праспектах, на сайце, у мультымедыйных паданнях і т.д.).



Дэманстрацыйныя копіі фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсах Фестывалю, павінны быць на мове арыгіналу і з англійскімі субтытрамі ў выпадку, калі арыгінальная мова не англійская.

Копіі фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсах Фестывалю, павінны быць перададзены Дырэкцыі Фестывалю не пазней 2021/10/25.

Канчатковае рашэнне аб колькасці фільмаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсных праграмах, прымае Дырэкцыя Фестывалю. Парадак конкурснай дэманстрацыі фільмаў вызначаецца Дырэкцыяй Фестывалю.

Поўны Рэгламент Фестывалю, правілы ўдзелу і формы заявак будуць апублікаваны на старонцы фэсту на сайце кінастудыі "Беларусьфільм" па адрасе: belarusfilm.by, а таксама ў верасні на сайце фестывалю па адрасе listapad.org.



КАНТАКТЫ ФЕСТЫВАЛЮ

Дырэкцыя фестывалю (Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»)

220114, г. Мінск, пр.Незалежнасці, 98.

e-mail: info@listapad.org

інфармацыя (ігравое кіно): fiction@listapad.org

інфармацыя (дакументальнае кіно): documentary@listapad.org

інфармацыя («Кіно маладых»): young@listapad.org

інфармацыя («Лiстападзiк»): listapadik@listapad.org

старонка фэсту на афіцыйным сайце кінастудыі "Беларусьфільм": https://belarusfilm.by/listapad/

афіцыйны сайт: www.listapad.org



27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 20 па 26 лістапада 2021 года.