Студыя ігравых фільмаў (студыя мастацкага поўнаметражнага кіно) – адно з галоўных структурных падряздзяленняў кінастудыі “Беларусьфільм”, заснаванай у снежні 1924 года пад назвай “Белдзяржкіно” (перайменавана ў 1946 г.). Годам заснавання студыі ігравых фільмаў прынята лічыць час стварэння першага мастацкага фільма кінастудыі - “Лесная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча, які быў выпушчаны ў снежні 1926 года.
За ўсю гісторыю існавання студыі было знята каля 500 фільмаў, кожны год выпускаецца каля 6 карцін, больш за 140 праектаў створана у капрадукцыі з іншымі краінамі. Каля 20-30 кінавытворчых кампаній з Расійскай Федэрацыі штогод карыстуюцца паслугамі вытворчай базы кінастудыі.
Дырэктар студыі ігравых фільмаў Будрыцова Алена Анатольеўна
Тэлефон: +375 17 270 95 26