Студыя ігравых фільмаў (студыя мастацкага поўнаметражнага кіно) – адно з галоўных структурных падряздзяленняў кінастудыі “Беларусьфільм”, заснаванай у снежні 1924 года пад назвай “Белдзяржкіно” (перайменавана ў 1946 г.). Годам заснавання студыі ігравых фільмаў прынята лічыць час стварэння першага мастацкага фільма кінастудыі - “Лесная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча, які быў выпушчаны ў снежні 1926 года.
За ўсю гісторыю існавання студыі было знята каля 500 фільмаў, кожны год выпускаецца каля 6 карцін, больш за 140 праектаў створана у капрадукцыі з іншымі краінамі. Каля 20-30 кінавытворчых кампаній з Расійскай Федэрацыі штогод карыстуюцца паслугамі вытворчай базы кінастудыі.
Рэдарская служба
Рэдакцыя студыі “Беларусьфільм” прымае да разгляду сцэнарыі, а таксама заяўкі і сінопсісы поўнаметражных мастацкіх фільмаў. Тэрмін разгляду - 4 тыдні з дня рэгістрацыі сцэнарнага матэрыяла ў аддзеле справаводства і кантроля кінастудыі (у залежнасці ад колькасці матэрыялаў, якія дасылаюцца, тэрміны разгляду могуць быць павялічаны). Работы, якія дасылаюцца, не рэцэнзіруюцца. У выпадку зацікаўленнасці сцэнарным матэрыялам, супрацоўнікі Рэдакцыі студыі “Беларусьфільм” самастойна звязваюцца з аўтарам.
Сцэнарыі прымаюцца толькі па пошце (звычайнай або электроннай):
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 220112, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 98.
E-mail: redaktor.belfilm@gmail.com
Рэдакцыя студыі “Беларусьфільм” НЕ РАЗГЛЯДАЕ:
1. 1. Тэксты, напісаныя ад рукі
2. 2. Матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням афармлення сцэнарыя (гл. ніжэй).
Патрабаванні да сцэнарнага матэрыяла па форме і зместу:
Да сцэнарыя дадаткова прыкладваюцца:
- кароткія звесткі пра аўтара сцэнарыя (фамілія, імя, імя па бацьку);
- жанр і від будучага фільма (поўнаметражны мастацкі фільм, тэлевізійны серыял), колькасць серый, лонглайн;
- творчая заяўка (2-5 старонак, сінопсіс);
- кантактныя тэлефоны і адрас аўтара.
Сцэнарый павінен быць напісаны высокамастацкай літаратурнай (рускай ці беларускай) мовай.
Сцэнарый павінен адказваць творчым, вытворча-тэхнічным патрабаванням і магчымасцям кінематографа.
Творы рознай літарутурнай формы, віда або рода (раманы, аповесці, расказы, навелы, анекдоты, біяграфічныя запіскі), якія не адпавядаюць сюжэтна-вобразнаму пабудаванню кінадраматургічнага жанра, не прымаюцца да разгляду.
Творчыя заяўкі, зарэгістраваныя асобна без тэкста сцэнарыя не прымаюцца і не разглядаюцца.
Сцэнарыі, якія атрымоўвае галоўная рэдакцыя па электроннай пошце, не раздрукоўваюцца і не рэгістрыруюцца. Адказ рэдактара перасылаецца аўтару сцэнарыя на электронны адрас.
Сцэнарыі, якія не прайшлі адбор, захоўваюцца ў галоўнай рэдакцыі на працягу 2-х месяцаў з даты яго рэгістрацыі. Па сканчэнні тэрміну сцэнарыі ўтылізуюцца.
Сцэнарыі не высылаюцца па поште, а выдаюцца пад подпіс асабіста аўтару.
Тэлефон: +375 17 267 14 91
E-mail: redaktor.belfilm@gmail.com
Вядучы спецыяліст па арганізацыйна-творчым пытанням Юркоўская Алеся Мікалаеўна
Тэлефон: +375 17 267 14 03
E-mail: sesia2004@mail.ru