Пра студыю
Студыя “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” з’яўляецца старэйшым у Беларусі стваральнікам дакументальнага кіно, якое вядзе свой адлік з 1925 года.
Брэнд “Студыя “Летапіс” вядомы ў кінематаграфічным свеце ўжо 50 гадоў. Студыя была створана ў 1968 годзе на базе Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў як структурна-творчае падраздзяленне кінастудыі “Беларусьфільм”. За час існавання “Летапіса” створана каля дзвух з паловай тысяч адзінак дакументальная кінапрадукцыі, якія адлюстроўваюць розныя аспекты жыцця беларускага грамадства за паўвекавы перыяд і якія захавалі бачныя сведчанні найноўшай гісторыі Беларусі.
Высокі мастацкі ўзровень карцін сведчыць пра беларускую школу дакументальнага кіно, якая характэрызуецца ўвагай да чалавека як суб’екта гісторыі, глубокім і вобразным падыходам да ажыццяўлення тэмы на экране і адначасова строгай дакументальнасцю кінаапавядання, высокім аператарскім мастэрствам. Прызнаннем гэтай школы ў савецкія часы сталі Дзяржаўная прэмія СССР рэжысёра Віктара Дашука за дакументальныя цыклы “Я з вогненнай вёскі” і “У вайны не жаночы твар” (1985), Дзяржаўныя прэміі БССР Іосіфа Вейняровіч (1968), Юрыя Лысятова (1982), Віктара Шаталава (1984), Юрыя Цвяткова (1986). Прызамі і наградамі ўсесаюзных і міжнародных кінафестываляў адзначалісь фільмы кінарэжысёраў Дзмітрыя Міхлеева, Вадзіма Сукманава, Рышарда Ясінскава, Сяргея Лук’янчыкава, Уладзіміра Цеслюка, Сяргея Пятроўскага, Аляксандра Карпава, Аркадзія Рудэрмана, Станіслава Гайдука, Міхаіла Жданоўскага, Анатолія Алая, Адольфа Канеўскага, Ігара Калоўскага, Мікалая Князева.
Працягам традыцый і яркім прыкладам вобразнага асэнсавання жыцця ў самых разнастайных яе праявах стала дакументальнае кіно незалежнай Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе Дзяржаўная прэміяй Рэспублікі Беларусь адзначаны Міхаіл Жданоўскі за стварэнне цыкла фільмаў “Шлях на Курапаты”, «Жаўрукі Беларусі», «Успамін пра Міколу Равенскага», Зінаіда Мажэйка, Ніна Савва, Алег Шклярэўскі за этнамузычныя фільмы «Палесскія калядкі», «Пранясі, божа, хмару». Прэміяй "За духойнае адраджэнне" адзначан Юрый Гарулёў (2006), Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатолій Алай (2006), Галіна Адамовіч (2013), прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзначаны Анатолій Алай, Станіслаў Смірноў (1991), Станіслаў Гайдук (1993), Рышард Ясінскі (1995), Юрый Лысятаў, Марыя Кір'янава (1999), Віктар Аслюк (2001), Мікалай Князяў (2009), Яўгеній Сяцько, Уладзімір Мароз (2015). Звання Народны артыст Беларусі ўдастоены Анатолій Алай (2017). Увогуле за гады існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь створана больш за 570 дакументальных фільмаў. Прызамі і наградамі адзначана больш за 100 фільмаў, агульная колькасць дзяржаўных наград і прызоў айчынных і міжнародных кінафестываляў стварае каля 200.
У цэлым за гады існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь створана больш за 570 дакументальных фільмаў. Прызамі і ўзнагародамі адзначана больш за 100 фільмаў, агульная колькасць дзяржаўных узнагарод і прызоў айчынных і міжнародных кінафестываляў складае каля 200.
Дзякуючы ўдзелу ў міжнародных кінафестывалях, у тым ліку самых прэстыжных, беларускае дакументальнае кіно пад брэндам "Летапіс" ведаюць ва ўсім кінематаграфічным свеце. Фільм Віктара Аслюка "Мы жывем на краю" адзначаны наградамі больш чым 15 прэстыжных міжнародных кінафорумаў, у 2002 годзе атрымаў Прыз Еўропы ў Берліне за лепшы дакументальны фільм. Яго стужка "Кола" адзначана наградамі 10 кінафестываляў. Кінарэжысёр Віктар Аслюк з'яўляецца членам Еўрапейскай Акадэміі кіно. Карціна Галіны Адамовіч "Божа мой!" атрымала прыз за лепшы дакументальны фільм на 40-ым Міжнародным кінафестывалі класа "А" у Карлавых Варах (Чэхія, 2006 год), усяго гэтая стужка адзначана прызамі 15 кінафестываляў. Наградамі 10 кінафорумаў адзначаны яе фільм "Завядзёнка".
У апошнія гады прызамі міжнародных кінафорумаў не раз адзначаліся фільмы «Крокі над вадой» і «Агмень» Юрыя Цімафеева, «Драўляны народ» Віктара Аслюка, «Не адзін» Вольгі Дашук, «Чарнобыль. Экзамен для нацыі» Яўгенія Сяцько, «Чужое і сваё» Галіны Адамовіч, кінафільмы ваеннай тэматыкі старэйшага рэжысёра-кінадакументаліста Анатолія Алая. Вялікі грамадскі рэзананс выклікаў фільм маладога рэжысёра Ігара Чышчэні "Першадрук", прысвечаны Францыску Скарыне і 500-годдзю першай беларускай друкаванй кнігі.
Студыя "Летапіс" і сёння працягвае стварэнне ў кінематагафічных вобразах кіналетапіса незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Правіла падачы сцэнарных заявак
Рэдактарская служба студыі "Летапіс" прымае прапановы па стварэнню фільмаў у неігравой форме любога тэматычнага і жанравага напрамку.
Прапановы падаюцца на электронны адрас студыі або ў пісьмовым выглядзе ў фармаце заяўкі, сінопсіса або ўжо гатовага літаратурнага сцэнарыя. Праект павінен мець назву і працягласць экраннага ўвасаблення, якую прапаноўвае аўтар, у ім павінна быць абведзена тэма будучага фільма, яе актуальнасць і канцэпцыя рэалізацыі. Увогуле літаратурная заяўка павінна даць цалкам яснае ўяўленне пра будучы фільм і можа быць падмацавана візуальным матэрыялам у любым фармаце. Прапановы па стварэнню фільмаў у неігравой форме разглядаюцца мастацкім саветам студыі "Летапіс", у выпадку адабрэння яны прапаноўваюцца да удзелу ў адкрытым конкурсе кінапраектаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар студыі дакументальнага кіно "Летапіс":
Аксана Валенцінаўна Эйхарт
+375 17 267 04 51
Вядучы рэдактар:
Уладзімір Вікенцьевіч Мароз
+375 17 267 82 45
Адрас для адпраўкі заявак: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 98
E-mail: belarusfilm@mail.ru