Студыя анімацыйных фільмаў

Пра студыю

У 1971 годзе пад эгідай творчага аб’яднання “Экран” на базе кінатсудыі “Беларусьфільм” у лялечным павільоне зняты першы 18-хвілінны анімацыйны фільм “Незнайка-поэт”. Працаваць над ім быў запрошаны рэжысёр Уладзімір Аляксандравіч Голікаў. Потым з 1972 года былі створаны іншыя мультфільмы: “Два позірка на адно і тое ж” і “Няўдачнік” таксама ў рэжысуры У.А. Голікава. Па цяперашні час кінастудыяй “Беларусьфільм” створана больш за 200 анімацыйных карцін у розных тэхніках выканання: лялечныя, маляваныя, перакладачныя, сыпучыя (пясочныя), пластылінавыя, камбінаваныя.

Награды і прызы

Працы беларускіх аніматараў увесь час удзельнічаюць у міжнародных кінафестывалях, дзе атрымоўваюць награды. Беларускія мультфільмы дэманстраваліся ў праграмах такіх фестываляў, як Адкрыты Расійскі фестываль анімацыйнага кіно (г. Суздаль); Міжнародны кінафестываль “Залаты Віцязь”; Міжнародны фестываль “Кіно - дзецям” у Самары; конкурс, які праводзіцца Нацыянальнай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі; Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў (г. Штутгарт); Міжнародны кінафестываль для дзяцей і юнацтва (г. Злін, Чэхія); Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў TINDIRINDIS у Літве; Вялікі фестываль мультфільмаў і кінафестываль “Казка” у Расіі; Бярдзянскі міжнародны кінафестываль (Украіна) і іншых.

Беларуская анімацыя з годнасцю канкурыруе ў конкурсных праграмах міжнародных кінафестываляў у гарадах Анессі (Францыя), Эшпінью (Партугалія), Аберхаўзен, Мангейм, Лейпціг (Германія), Кракаве (Польша), Маскве, Суздалі, Самары, Анапе, Саранске, Кіеве, Кішынёве, Мінске (МКФ жаночае кіно, “Лістападзік”), Магілёве (“Анімаёвка”) і г.д.

Працы кінарэжысёраў студыі анімацыйных фільмаў “Беларусьфільм” Ігара Волчака, Елены Пяткевіч, Аляксандра Ленкіна, Уладзіміра Пяткевіча, Міхаіла Тумелі, Таццяны Жыдкоўскай, Ірыны Кадзюковай, Таццяны Кубліцкай, Елены Туравай, Ірыны Тарасавай, Юліі Цітовай адзначаны наградамі міжнародных кінафестываляў, у ліку якіх “Залаты арол” (Расія), “Залаты чаравічок” (Чэхія), “Залаты Віцязь” (Расія). Гран-пры і першыя месцы на прэстыжных міжнародных форумах падцвярджаюць высокі ўзровень і кваліфікацыю анімацыі, створанай на кінастудыі “Беларусьфільм”.

Студыя сёння

Асноўнымі напрамкамі развіцця студыі анімацыйных фільмаў адзначаны укараненне новых тэхналогій у анімацыі (3D, Flash-анімацыі), павышэнне якасці выяўленчага радка, выкананне камерцыйна запатрабаванага прадукта, стварэнне паўнаметражнага анімацыйнага фільма, выкананне серыялаў, схіленне дзіцячых пісьменнікаў, паэтаў-песеннікаў для напісання сцэнарыяў анімацыйных фільмаў, навучэнне маладых спецыялістаў, папулярызацыя беларускай анімацыі і анімацыйнай студыі “Беларусьфільма”.

Вялікая ўвага на студыі ўдзяляецца пытанню залучэння маладых спецыялістаў з усіх анімацыйных прафесій, ад асістэнтаў да рэжысёраў. Менавіта моладзі давядзецца асваенне новых для кінастудыі “Беларусьфільм” тэхналогій.

Правіла прыёма сцэнарных матэрыялаў

Заяўкі, сінопсісы, літаратурныя сцэнарыі анімацыйных фільмаў прымаюцца па электроннаму адрасу  redaktorbelanim@yandex.by або па адрасе 220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 98, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, Студыя анімацыйных фільмаў.

У заяўке (сінопсісе, сцэнарыі)неабходна адзначыць лонглайн, магчымую аўдыторыю, хранаметраж будучага фільма.

Літаратурныя матэрыялы прымаюцца ў надрукаваным выглядзе (электронным ці папяровым).

Рукапісныя матэрыялы, а таксама не сцэнарныя матэрыялы студыяй не прымаюцца і не разглядаюцца.




Дырэктар студыі анімацыйных фільмаў:
Ігар Генадзьевіч Галіноўскі

Вядучы рэдактар:
Рыта Уладзіміравна Шаграй